Но́вая Вёска (, ) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Сітцаўскага сельсавета.
Гісторыя У 1921—1939 гадах вёска i засценак у складзе гміны Параф’янава Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
Да 24 красавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Параф’янаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5..
Прыкладна ў 1976 г. у вёску быў праведзены вадаправод (калонкі).
Насельніцтва 1921 год — 226 жыхароў, 47 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 32.. 1931 год — 241 жыхар, 49 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 21.
Вядомыя асобы Міхаіл Міхайлавіч Кавалёў (нар. 1947) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук.
Славутасці Прысядзібны парк у в. Новая Вёска (маёнтак Ходараўка) пры былой сядзібе Славінскіх закладзены ў канцы ХІХ ст. Займае ўзгорак і яго пакаты схіл. Мае маляўнічыя краявіды ва ўсходнім напрамку, але разбураецца, бо служыць загонам для жывёлы. Толькі невялікія фрагменты дрэвастою, руіны падмуркаў захаваліся на месцы былых сядзіб у Асонавічах, Булахах і інш. Мемарыяльны комплекс «Ходараўка» знаходзіцца за 200 м на поўнач ад вёскі, на месцы, дзе нацысты расстралялі сотні ваеннапалонных італьянцаў і цывільных жыхароў.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Сітцаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Докшыцкага раёна