Ба́ева (, ) — вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Зарубскага сельсавета.
Да 2004 года цэнтр Баеўскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .
Назва Фіксаваліся прозвішчы Бай (Ружаны), Баевіч (Адэльск), Баевіч (Смаргонь)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-FSQL-F?i=722&cc=4166194&cat=782473https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-ZH1G-J?i=545&cc=4166194&cat=834700https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BF-P992-S?i=481&cat=2325442. Ёсць літоўскія Bajus, Bajelishttps://pavardes.lki.lt/?pv=aebc4cf69ab1d52351048385d7d26938. Аснова Bai- выкарыстоўвалася ў старажытных балцкіх двухасноўных імёнах.Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 76.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 28 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Дуброўна, за 120 км ад Віцебска, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Пагодзіна. Каля вёскі працякае рака Мярэя.
Гісторыя Вядомая з XVI стагоддзя. Згадваецца ў 1646 як цэнтр маёнтка ў Аршанскім павеце ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 696. З 1772 г. у Копыскім, з 1861 г. у Горацкім паветах Магілёўскай губерні Расійскай імперыі. У 1886 годзе з вёсцы было 98 двароў, валасное ўпраўленне, дзейнічалі 2 школы, 2 праваслаўныя царквы, вадзяны млын, багадзельня і 7 крамаў. З 1919 года Баева — мястэчка ў Гомельскай губерні, з 1922 года — цэнтр воласці ў Смаленскай губерні РСФСР. З 1924 года Баева ў складзе БССР, цэнтр сельсавета ў Ляднянскім, з 1931 г. у Дубровенскім раёнах. У Вялікую Айчынную вайну, у час акупацыі з ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г., захопнікі спалілі вёску і загубілі 110 яе жыхароў.
Насельніцтва 1880 год — 98 двароў, каля 1000 жыхароў: напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны — 220 двароў, 1095 жыхароў; 1995 год — 98 двароў, 297 жыхароў.
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў.
Вядомыя асобы Мікалай Аляксандравіч Гарулёў — рускі і беларускі савецкі паэт, празаік, перакладчык, сцэнарыст і драматург Самуіл Мацвеевіч Эйдлін (1914—1989) — рускі і яўрэйскі савецкі празаік, паэт, франтавы карэспандэнт, дзіцячы пісьменнік.
Крыніцы
Літаратура — С. 226.
Спасылкі
Катэгорыя:Зарубскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дубровенскага раёна