Но́выя Вало́савічы (, ) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 20 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Лепель, за 135 км ад Віцебска — С. 374.. У вёсцы сажалка. За 0,5 км у напрамку на захад ад вёскі і ў вёсцы на беразе сажалкі курганныя могільнікі.

За 6 км на паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца найвышэйшы пункт Лукомскага ўзвышша (279 м).

Інфраструктура Новавалосавіцкая ўрачэбная амбулаторыя.

Насельніцтва 2000 год — 532 жыхары ў 191 двары.

Вядомыя асобы Мікалай Мікалаевіч Тамашэвіч — Герой Савецкага Саюза.

Славутасці Брацкая магіла савецкіх воінаў. Курганны могільнік-1, курганны могільнік-2.

Крыніцы

Літаратура — С. 374.

Спасылкі

Катэгорыя:Валосавіцкі сельсавет (Лепельскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лепельскага раёна