Зялёны Во́страў (, ) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, за 13 км на паўднёвы ўсход ад горада Лепель і чыгуначнай станцыі Лепель, за 117 км ад Віцебска. Уваходзіць у склад Лепельскага сельсавета.
Да 23 лістапада 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Валосавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16., да 21 верасня 1987 года — у склад Чэрскага сельсавета (у 1959—1971 гадах Палянскі сельсавет)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923)..
Гісторыя У XIX стагоддзі вёска знаходзілася ў Лепельскім павеце Віцебскай губерні, уваходзіла ў склад маёнтка Сляшушчына, які быў уладаннем памешчыкаў Рылевічаў.
У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Гарадчэвіцкай воласці. У 1906 годзе тут было 28 двароў, 178 жыхароў і 114 дзесяцін зямлі; вёска належала да Міхайлаўскай сельскай грамады.
З 20 жніўня 1924 года вёска ўваходзіла ў Валосавіцкі сельсавет Лепельскага раёна Барысаўскай акругі, з 9 чэрвеня 1927 года да 26 ліпеня 1930 года — Полацкай, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі БССР. З 20 лютага 1938 года — у складзе Віцебскай вобласці. У пачатку 1930-х гадоў быў створаны калгас «Зялёны Востраў», працавала кузня.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У снежні 1942 і студзені 1943 года карнікі знішчылі 43 двары і загубілі 54 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 9 і прапалі без вестак 11 аднавяскоўцаў.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1906—178 чал.; 1926—179 чал.; 1941—253 чал.; 1997—124 чал. XXI стагоддзе: 2018 — 87 чал.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Лепельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лепельскага раёна