Слабада́ (, ) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Узмёнскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца каля левага берага ракі Заходняя Дзвіна, за 30 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Мёры, за 176 км ад Віцебска, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Верхнядзвінск.

Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Лявонпаль Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100.. У гэты час у Слабадзе месцілася памежная застава Корпуса аховы памежжа.

Насельніцтва 1921 год — 130 жыхароў, 24 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 53.. 1931 год — 201 жыхар, 35 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 7. 2001 год — 385 жыхароў, 176 двароў.

Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Вядомыя асобы Васіль Фёдаравіч Давыдзёнак (нар. 1931) — беларускі архітэктар. Сяргей Леанідавіч Мікель (нар. 1992) — балетмайстар.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-8. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Узмёнскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мёрскага раёна