Дубо́вы Лес. Сустракаецца таксама варыянт Дубаво́е, Дубо́вае (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавета. Месціцца за 16,5 км на поўдзень ад Мінска, 5 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы, на скрыжаванні дарог і .
Гісторыя У 1858 годзе вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць памешчыць С. і А. Іскржэцкіх.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы.
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Кайкаўскім сельсавеце Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года ў Смілавіцкім раёне. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва 1897 год — 26 двароў, 145 жыхароў 1917 год — 40 двароў, 246 жыхароў; у чыгуначнай будцы — 1 двор, 7 жыхароў 1926 год — 40 двароў, 203 жыхары 1999 год — 58 чалавек 2009 год — 41 чалавек
Крыніцы
Літаратура Дубовы Лес // С. 387
Спасылкі
Катэгорыя:Міханавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна