Пётр Апанасавіч Мірашнічэнка (, в. Запсілля, Сумскі павет, Харкаўская губерня, цяпер Сумская вобласць, Украіны — ) — удзельнік баёў на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, камандзір узвода пешай разведкі 717-га стралковага палка 170-й стралковай дывізіі 48-й арміі 1-га Беларускага фронта, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Запсілля Краснапільскага раёна Сумскай вобласці.

Працаваў токарам на машынабудаўнічым заводзе ў горадзе Сумы. Член ВКП(б) з 1943 года.

У Чырвонай Арміі з 1941 года,на фронце са снежня 1941. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Быў двойчы паранены.

Камандзір узвода разведкі лейтэнант Мірашнічэнка вызначыўся пры вызваленні Гомельскай вобласці ў цяжкім баі каля в. Печышчы Парыцкага раёна (цяпер Светлагорскі раён, Гомельская вобласць) сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота.

Узнагароды Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года за бяспрыкладны подзвіг у імя Айчыны лейтэнанту Мірашнічэнка Пятру Апанасавічу прысвоена званне Героя Савецкага саюза (пасмяротна) Узнагароджаны ордэнам Леніна (пасмяротна) і медалём «За адвагу».

Памяць

Яго імем названы вуліцы ў Жлобіне, Мінску, Светлагорску. Яго імя прысвоена піянерскай дружыне Светлагорскай сярэдняй школы № 1 і занесена ў Кнігу народнай славы калгаса «Прагрэс» Светлагорскага раёна. У в. Печышчы Светлагорскага раёна на будынку клуба яму ўсталявана мемарыяльная дошка.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сумскай вобласці