Александро́ва (, ) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 7 км на поўнач ад Мёраў, на беразе возера Орцы. Уваходзіць у склад Павяцкага сельсавета.
Гісторыя У 1865 годзе вёска належала Зайкоўскім, да гэтага — Міхневічам. У 1900 годзе знаходзілася ў Мёрскай воласці Дзісенскага павета Віленскай губерні. Тут пражывала 27 чалавек.
У міжваенны перыяд маёнтак Александрова знаходзіўся ў межах Польскай Рэспублікі, у вясковай гміне Мёры Дзісенскага павета Навагрудскага ваяводства, з 1922 года ў Віленскай зямлі, а з 1926 года ў Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства.
У выніку ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе вёска ўвайшла ў склад БССР. У 1941—1944 гадах знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Вядомыя асобы Юрый Кашыра (1904—1943) — рымска-каталіцкі манах-марыянін, блажэнны.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Павяцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мёрскага раёна