Міжрэ́чча (, ) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Павяцкага сельсавета. На правым беразе ракі Вяты.

Гісторыя Вядома з XVI ст. як Дуброўка. Належала Сапегам, Мірскім, Аскеркам. Пачало называцца Міжрэччам з XVII ст., калі перайшло ва ўладанне Багдана Валасоўскага. Да 1958 года было цэнтрам калгаса «1 Мая», нягледзячы, што ў Міжрэччы адначасова жыло не болей за 40 чалавек, працавала малачарня, дзейнічала пачатковая школа і бібліятэка. Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Аляксандраўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26..  

Пасля страты статусу цэнтра калгаса мясцовая інфраструктура пагоршылася. У 1987 годзе закрыта пачатковая школа. Маладзейшыя жыхары Міжрэчча пачалі выязджаць на сталае жыхарства ў гарады, часцей за ўсё — суседняй Латвіі.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1865 год — 258 чалавек у вёсцы, 23 чалавекі ў фальварку (12 каталікоў і 11 евангелістаў) — С. 377. XX стагоддзе: 1931 год — 7 чалавек у вёсцы, 47 чалавек у фальваркуWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 1, Województwo wileńskie. T. 1. Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1938, s. 5.. XXI стагоддзе: 2009 год — 2 чалавекі.

Страчаная спадчына Сядзіба Мірскіх — помнік сядзібна-палацавай архітэктуры, вядомы па здымках пачатку XX ст. фатографа Яна Булгака. Разбураны ў 1960-1970-я гадыЕрмалёнак, В. Сядзіба ў Міжрэччы / В. Ермалёнак // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна. — Мн.: Беларус. навука, 1998. — С. 571—573..

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Франц Іванавіч Сіўко — беларускі пісьменнік, перакладчык.

Крыніцы

Літаратура Ермалёнак, В. Сядзіба ў Міжрэччы / В. Ермалёнак // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна. — Мн.: Беларус. навука, 1998. — С. 571—573. Сіўко, Ф. Выспа Міжрэчча / Ф. Сіўко // Выспы. — Мн.: І. П. Логвінаў, 2011. — С. 159—169. Сивко, Ф. Мои чудеса света / Ф. Сивко // Беларусь сегодня. — 2010. — 23 янв. Сіўко, Ф. Крыніца памяці — Міжрэчча / Ф. Сіўко // Міёрскія навіны. — 2019. — 23 кастр.

Спасылкі

Міжрэчча (здымкі Я. Булгака) на radzima.org

Катэгорыя:Павяцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мёрскага раёна