Дрыгу́чы (, ) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Туркоўскага сельсавета.
У 1865 годзе маёнтак Дзісенскага павету, уласнасць шляхецкага роду Каранёўскіх.
Падчас бальшавіцка-польскай вайны летам 1920 года ў ваколіцах адбылася бітва.
У міжваеннай Польшчы ў складзе Мікалаеўскай гміны, Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
Станам на 1931 год, 6 дамоў, 36 асоб. Паштовае аддзяленне ў Дзісне. Большасць насельніцтва — праваслаўныя.
З 16 верасня 1960 года да 26 сакавіка 1973 года ў складзе Узменскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386)..
Славутасці Сядзіба (XIX ст.) Драўляная капліца
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Туркоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мёрскага раёна