Стары́ Двор (, ) — вёска ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Варапаеўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 21 км у напрамку на ўсход ад горада Паставы, за 247 км ад Віцебска, каля Старадворскага возера. Чыгуначны прыпыначны пункт Жафарава на лініі Паставы — Глыбокае.

Гісторыя У 1940—1954 гадах цэнтр Старадворскага сельсавета.

Насельніцтва 2001 год — 366 жыхароў, 143 двары.

Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-31. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1983 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Варапаеўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пастаўскага раёна