Галбе́я. Сустракаецца таксама варыянт Го́лбея (, ) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Варапаеўскага сельсавета.
За 0,5 км на поўдзень ад вёскі знаходзяцца археалагічныя помнікі — гарадзішча і курганны магільнік.
Назва На карце XVIII ст. вёска пазначаная як "Галбеі" (у множным ліку), на беразе рэчкі Галбеіцы.
Гісторыя
У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Паставы Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года цэнтр Галбейскага сельсавета ў складзе Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці. З ліпеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нацысцкай акупацыяй. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. З 1954 года ў Маладзечанскай вобласці, пасля скасавання ў гэтым жа годзе Галбейскага сельсавета ўвайшла ў склад Белькаўскага сельсавета. З 1960 года ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, з 1962 года ў Пастаўскім раёне.
18 снежня 2009 года пасля скасавання Белькаўскага сельсавета перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Варапаўскага пассаветаРашэнне Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 18.12.2009 N 202 «Пра скасаванне Белькаўскага сельсавета і змяненне межаў Варапаеўскага пассавета і Курапольскага сельсавета Пастаўскага раёна» , з 2013 года ў Варапаўскім сельсавеце.
Насельніцтва 1921 год — 168 жыхароў, 30 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 34.. 1931 год — 242 жыхары, 40 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 43.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Варапаеўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пастаўскага раёна