Уцянскі павет () — павет на паўночным усходзе Літвы, займае частку этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція. Мяжуе з Латвіяй і Віцебскай вобласцю Беларусі, а таксама з Панявежыскім і Вільнюскім паветамі. Утвораны законам Літоўскай Рэспублікі аб тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінках, прынятым 19 ліпеня 1994. Адміністрацыйны цэнтр — горад Уцяна.
Насельніцтва
Нацыянальны склад Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад павета быў наступным:
+ Нацыянальны склад Уцянскага павета (2021) Нацыянальнасць Колькасць (чал.) Доля (%) Усяго 127 581 100,00 Літоўцы 101 112 79,25 Рускія 14 583 11,43 Палякі 5 096 3,99 Беларусы 2 363 1,85 Украінцы 1 278 1,00 Іншыя 911 0,71 Не ўказалі 2 234 1,75
Спасылкі
Афіцыйная старонка Карта