Джаул, або Д’яал () — востраў архіпелага Бісмарка на паўднёвым захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад аднайменнай правінцыі дзяржавы Папуа — Новая Гвінея. Плошча — 118 км². Насельніцтва (2002 г.) — 1000 чал.

Востраў Джаул месціцца за 10 км на поўдзень ад паўночна-заходняга ўзбярэжжа вострава Новая Ірландыя. Складзены вапнякамі арганічнага паходжання, што адкладаліся на падводным вулканічным плато алігацэнавага перыяду. Найвышэйшы пункт — гара Бендэман (226 м). Востраў пакрыты трапічнымі лясамі. Фаўна прадстаўлена птушкамі, кажанамі і грызунамі. Каля ўзбярэжжа — працяглыя каралавыя рыфы, каля якіх сустракаюцца рэдкія віды акул, вугроў і скатаў.

Джаўл населены дзвюма групамі меланезійцаў, якія размаўляюць на мовах тыгак і тыянг. Аснова эканомікі — земляробства і рыбалоўства. Узбярэжжа Джаула наведваюць турысты.

Спасылкі Geoview: Dyaul Island Islands of Papua New Guinea Geology of New Ireland, Papua New Guinea

Катэгорыя:Астравы Папуа — Новай Гвінеі Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна