Апі́дамы (, ) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Лынтупскага сельсавета.
Цікавы факт У 17 ст. фіксавалася літоўскае слова apidamė "сядзіба"http://www.lkz.lt/?zodis=apidam%C4%97. У гэтым слове захавалася індаеўрапейскае *dom-o-, ад якога таксама беларускае дом, а таксама з перайначаным пазней пачатным зычным - літоўскае namas "дом". Ад апошняга сучаснае літоўскае apynamė "месца вакол дома" (apie - "вакол")Smoczyński W., Indoeuropejskie podstawy słownictwa bałtyckiego, ABSl 1982, XIV, 211–240..
Гісторыя З лістапада 1939 года ў БССР. Са студзеня 1940 года ў Гадуцішскім, з лістапада 1940 года ў Пастаўскім раёнах Вілейскай вобласці. З пачатку ліпеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нацысцкай акупацыяй. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Віцебскай вобласці. Да 2004 года ўваходзіла ў склад Палескага сельсавета.
Славутасці
Свята-Успенская стараверская царква (ХІХ ст.) — Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Лынтупскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пастаўскага раёна