Магістраль М10 — дарога ў Рэспубліцы Беларусь, праходзіць з усходу на захад па тэрыторыі Гомельскай і Брэсцкай абласцей, злучаючы паміж сабой раённыя цэнтры Палесся.
Пачынаецца ад мяжы з Расійскай Федэрацыяй і працягваецца на захад, праходзячы гарады Добруш, Гомель, Рэчыца, Васілевічы, Калінкавічы, Петрыкаў, Жыткавічы, Мікашэвічы, Лунінец, Пінск, Іванава, Драгічын, Антопаль, канчаецца ў Кобрыне. Працяг на ўсход — федэральная аўтамабільная дарога .
Працягласць трасы складае каля 526 км.
Гл. таксама Дарогі Беларусі
У Сеціве Дэпартамент БЕЛАЎТАДОР
Катэгорыя:Дарогі Беларусі