Машэ́лева (, ) — вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Фарынаўскага сельсавета.
Назва Было германішскае прозвішча Машэль, відзаўскае Машэлевіч, паўночналітоўскае Машэлісhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-67KG-8?i=722&cc=4166194&cat=1059116
https://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-63Z4-N?mode=g&i=637
https://www.epaveldas.lt/preview?id=669%2F1%2F184. Ёсць літоўскае Mašelaitishttps://pavardes.lki.lt/?pv=4d270f62344e6a47b75e0fb309f33c3f.
Гісторыя У XVIII ст. належала шляхцічам Багамольцам. У XIX ст. адносілася да Банонскай воласці Полацкага павета.
Размешчана за 15 км на паўднёвы захад ад Полацка паблізу аўтадарогі Р45 Полацк - Глыбокае - мяжа з Літвой на рацэ Ушача.
Праз населены пункт не праходзяць маршруты грамадскага транспарту. Бліжэйшая аўтобусны прыпынак размешчана у вёсцы Кутняны за 1 км ад вёскі, чыгуначная станцыя — у мястэчку Фарынава за 2,5 км ад вёскі.
Дзялілася на Старое Машэлева і Новае Машэлева, паміж якімі працякаў ручай. Будаўніцтва ў Новым Машэлева шматкватэрных дамоў і дамоў сядзібнай забудовы пачалося ў 1970-я гг. На пачатку XXI ст. у Старым Машэлева пастаянных жыхароў не засталося.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фарынаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Полацкага раёна