Але́ксінічы (, ) — вёска ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Студзёнкаўскага сельсавета.

Да 2004 года цэнтр Алексініцкага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 22 км у напрамку ад горада Сянно, за 46 км ад Віцебска, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Багушэўская. Бліжэйшыя населеныя пункты: Адамава, Барок, Зямкавічы, Тур'ева.

Гісторыя Упершыню вёска загадваецца пад 1512 годам. У 1592 годзе згадваецца як маёнтак у складзе Віцебскага ваяводства ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 2117, воп. 1, спр. 1, с. 31. Належала да маёнтка Палонна Віцебскай зямлі. У пачатку XX ст. у Пустынскай воласці Сенненскага павета. Дзейнічала праваслаўная царква. З 1924 года цэнтр сельсавета. Вёска з'яўлялася таксама цэнтрам калгаса «Запаветы Ільіча».

Насельніцтва Пачатак XX ст. — 837 жыхароў, 137 дамоў. 1994 год — 448 жыхароў у 183 дварах.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.

Вядомыя асобы Міхаіл Мікалаевіч Піятуховіч (1891—1937), беларускі літаратуразнавец, крытык, педагог.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Студзёнкаўскі сельсавет (Сенненскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Сенненскага раёна