Грэ́бенка, Грэбелька — рака ў Мінскім і Пухавіцкім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Пціч (басейн Прыпяці).
Даўжыня ракі складае 18 км. Плошча вадазборнага басейна — 87 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні — 1,3 м/км. Пачынаецца ў лесе на поўнач ад вёскі Аляксееўка. Уяўляе сабой малаводную рэчку, месцамі падобную на ручай, па ходзе рэчышча можа пашырацца. Рака Грэбенка ўпадае ў Пціч ніжэй вёскі Бахаравічы.
Літаратура Прырода Беларусі. Папулярная энцыклапедыя. — 1986: БелЭн, Мн . — С. 149. — С. 141.
Катэгорыя:Рэкі Мінскага раёна Катэгорыя:Рэкі Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Пцічы