Багры́нава (, ) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Воўкавіцкага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 13 км ад горада Талачын. Каля вёскі працякае рака Іржэўка.

Гісторыя Узнікла на тэрыторыі Друцкага княства на мяжы XV—XVI стагоддзяў. Належала Друцкім, Багрынаўскім, Адзінцэвічам, Сангушкам. У час адміністрацыйнай рэформы Вялікага Княства Літоўскага 1565—1566 гадоў увайшла ў склад Аршанскага павета.

Насельніцтва Пачатак XX ст. — 192 жыхары, 25 двароў. 1995 год — 108 жыхароў, 53 двары.

Славутасці Археалагічныя помнікі: гарадзішча, замчышча і курганны могільнік (VI—XI ст.) —

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-60. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Воўкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Талачынскага раёна