Сла́ўнае (, ) — пасёлак у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Слаўнаўскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 22 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Талачын, за 129 км ад Віцебска. Чыгуначная станцыя Слаўнае.
Гісторыя Вядома як вёска ў Паўлавіцкай воласці Магілёўскага павета. У другой палове XIX стагоддзя з пабудовай чыгункі Орша — Барысаў стала чыгуначнай станцыяй. У 1924—1930 гадах у Талачынскім раёне Аршанскай акругі, з 1938 года — у Віцебскай вобласці.
У час Вялікай Айчыннай вайны акупіравана захопнікамі з ліпеня 1941 года да 28 жніўня 1944 года.
Насельніцтва 2001 год — 419 жыхароў, 197 двароў.
Вядомыя асобы Яфім Гілевіч Гімпельсон (1921—2005) — вучоныГімпельсон Яфім Гілевіч. Доктар гістарычных навук (1966), прафесар (1989).
Памятныя мясціны Помнік ахвярам фашызму.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-71. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1984 год.
Спасылкі
Катэгорыя:Слаўнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Талачынскага раёна Катэгорыя:Аграгарадкі Віцебскай вобласці