Раву́ча. Сустракаецца таксама варыянт Раву́ча, н. (, ) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Талачынскага сельсавета.

Да сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Воўкавіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)..

Славутасці Капліца-пахавальня Хамянтоўскіх Маёнтак Хамянтоўскіх

Вядомыя ўраджэнцы Мікалай Пятровіч Лугоўскі (1911—1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944). Пётр Міхайлавіч Хамянтоўскі (1819—1900) — расійскі ваенны дзеяч, генерал ад інфантэрыі (1887).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Талачынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Талачынскага раёна