Mitsubishi Motors Corporation (三菱自動車工業株式会社) — японская аўтамабілебудаўнічая кампанія. Штаб-кватэра — у Токіа.

Гісторыя

Заснаваная ў 1970 як аўтамабілебудаўнічае падпадзяленне гурта Mitsubishi шляхам пераўтварэння аўтамабільнага аддзялення Mitsubishi Heavy Industries. Першы аўтамабіль пад маркай «Міцубісі» (Model-A) быў выпушчаны ў 1917 годзе. У 1918 годзе быў створаны першы грузавік (эксперыментальны T1).

У 1931 годзе Mitsubishi стварыла першы ў Японіі аўтамабільны дызельны рухавік. У 1932 годзе кампанія выпусціла першы ў сваёй гісторыі аўтобус.

Уласнікі і кіраўніцтва У 2016 годзе Nissan набыў 34% акцый Mitsubishi Motors. Такім чынам, Nissan стаў найбуйнейшым акцыянерам і Mitsubishi ўвайшла ў склад альянса Renault-Nissan.

Дзейнасць У 2022 годзе Mitsubishi вырабіла . Для ўнутранага рынка Японіі вытворчасць легкавых і грузавых аўтамабіляў склала .

У Кітаі У 2012 годзе было заснавана сумеснае прадпрыемства GAC і Mitsubishi Motors. Кітайскаму аўтавытворцы належала 50% акцый, Mitsubishi Motors — 30%, 20% — гандлёваму дому Mitsubishi Corp. Пік продажу быў у 2018 годзе (140 000 машын). У 2022 годзе пастаўкі пакупнікам упалі да 38 550 адзінак, або прыкладна на 60 працэнтаў менш у параўнанні з 2021 годам. З-за слабога попыту вытворчасць была спынена ў сакавіку 2023 года.

thumb|220px|Mitsubishi Lancer

Заўвагі

Спасылкі Mitsubishi Motors Mitsubishi ў Беларусі

Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Катэгорыя:Кампаніі Японіі