Касары́ (, ) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вялікадолецкага сельсавета.

Да 18 сакавіка 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Весніцкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018)..

Цікавыя факты Вёска Касары патрапіла ў паэтычны зборнік аматарскіх вершаў. Дацэнт БДУІР і паэт Іван Астроўскі ў вершы "За ўсё мазалямі плачу" пісаў пра сваю малую радзіму: "Яшчэ дажываюць свой век Касары, А вёсачка Мушана — зніклаЗа ўсё мазалямі плачу... // Не любитель я грустных стихов: [сборник стихов] / Иван Астровский. – Минск: Колорград, 2024. – 303 с. ISBN 9789858966973, с.36".

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Вялікадолецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ушацкага раёна