Усве́я () — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Глыбачанскага сельсавета. Знаходзіцца за 30 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля возера Усвея.
Гісторыя Вядома з XVI ст. як маёнтак і двор у Полацкім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1594 г. цэнтр Усвейскай воласці. У XIX ст. у Лепельскім павеце Віцебскай губерні. У 1846 г. ў вёсцы дзейнічалі вадзяны млын, вінакурны завод і хлебазапасны магазін. У 1910 г. заснавана земская школа. У 1925 г. ў вёсцы працавалі кузня, шавецкая і кравецкая майстэрні. З 20 жніўня 1924 г. вёска стала цэнтрам Усвейскага сельсавета Ульскага раёна Полацкай акругі. З 8 ліпеня 1931 г. Усвея ў Сіроцінскім, 25 ліпеня 1931 г. у Бешанковіцкім раёне. У 1939 годзе цэнтр Усвейскага сельсавета перанесены ў вёску Стаі. У час Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1943 г. вёску спалілі нямецка-фашысцкія захопнікі. З 17 снежня 1956 г. вёска Усвея ва Ушацкім раёне, з 19 лютага 1958 г. у Глыбачанскім сельсавецеРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 лютага 1958 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2..
Насельніцтва
1846 год — 186 жыхароў, 17 двароў; 1905 год — 312 жыхароў, 35 двароў; 1925 год — 340 жыхароў, 60 двароў; 1941 год — 270 жыхароў, 80 двароў; 1969 год — 135 жыхароў, 43 двары; 2000 год — 38 жыхароў, 29 двароў. 2009 год — 22 чал.
Крыніцы
Літаратура Валянціна Віталёва Усвея //
Спасылкі
Катэгорыя:Глыбачанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ушацкага раёна