General Motors (скарочана GM) — найбольшая амерыканская аўтамабільная карпарацыя, да 2007 года найбуйнейшы вытворца аўтамабіляў у свеце (цяпер Toyota). Вытворчасць наладжана ў 32 краінах, продаж у 192 краінах. Штаб-кватэра размешчаная ў Дэтройце.

Старшыня рады дырэктараў і галоўны кіраўнік — Рык Вагонер (Rick Wagoner).

Гісторыя Заснавана ў ЗША у 1908 Вільямам Дзюрантам, які на той момант меў кампанію Buick. Ужо ў 1909 годзе ён кантраляваў не толькі Buick, але і Cadillac, GMC, Oakland (перайменавана ў Pontiac), а таксама шэраг дробных вытворцаў.

У 1910 годзе Дзюрант у выніку канфлікту з акцыянерамі пакідае кампанію і разам з Луі Шэўрале ў 1911 годзе засноўвае Chevrolet Motor Company, якая заставалася незалежнай да 1916 года, калі Дзюрант вярнуўся на пасаду генеральнага дырэктара General Motors. 13 кастрычніка 1916 года General Motors стала карпарацыяй.

Аўтамабільныя маркі General Motors належаць аўтамабільныя маркі: Buick (Б’юік), Cadillac (Кадылак), Chevrolet (Шэўрале), GMC (Джы Эм Сі), Holden (Холдэн)

Джы-Эм цесна супрацоўнічае з шэрагам кампаній, падзяляючы рынкі збыту і займаючыся сумеснай распрацоўкай аўтамабіляў і рухавікоў:

Fiat Auto SpA of Italy Fiat (Фіат) Alfa Romeo (Альфа Рамэа) Lancia (Лянча) Ferrari (Ферары) Maserati (Мазераці) Fuji Heavy Industries Ltd. Subaru (Субару) Isuzu Motors Ltd. Isuzu (Ісудзу) Suzuki Motor Corp. of Japan Suzuki (Судзукі)

Акрамя таго, Джы-Эм з’яўляецца трымальнікам найбуйнейшага пакета акцый кампаніі GM Daewoo Auto & Technology Co. of South Korea (гандлёвая марка Дэу).

Былыя Geo Oldsmobile Pontiac Hummer Saturn SAAB Opel Vauxhall

Гл. таксама Electro-Motive Diesel Вялікі амерыканскі трамвайны скандал

Спасылкі Афіцыйны сайт GM Global