Гарадзе́ц (, , з 1969 да 1994 — Дзіўная) — вёска ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Лужкоўскага сельсавета.

Гісторыя Даныя раскопак дазваляюць сцвярджаць, што ў VІІІ—ІХ стст. на беразе р. Мнюта знаходзілася ўмацаванае паселішча полацкіх крывічоў, росквіт якога прыпадае на Х — першую палову ХІ стст. Доказаў існавання горада ў ХІІ—ХІІІ стст. не выяўлена. У ХV—ХVІІІ стст. тут знаходзілася сядзіба феадала.

У 1921—1939 гадах маёнтак у складзе гміны Лужкі Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665.

Насельніцтва

1921 год — 207 жыхароў, 31 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 56.. 1931 год — 215 жыхароў, 12 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 19.

Культура У вёсцы дзейнічаў Гарадзецкі музей мастацтва і этнаграфіі, філіял Германавіцкага музея культуры і побыту.

Славутасці Гарадзішча знаходзіцца каля вёскі, на высокім беразе р. МнютаПомнікі гісторыі і архітэктуры Шаркаўшчынскага раёна. Помнікі археалогіі. Сядзібна-паркавы комплекс Зіберг-Плятэра: палац, капліца, гаспадарчыя пабудовы, уязная брама, парк (XVIII—XIX стст.). Брацкая магіла (1941—1944) па вул. Зарэчнай, у скверы каля палаца, знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 9 савецкіх ваеннапалонных, расстраляных нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1942 годзе, і партызанская разведчыца А. Д. Бельская. У 1957 годзе на магіле пастаўлены стэла, 2 абеліскі, побач гармата. . Гармата па вул. Зарэчнай, у скверы каля палаца — .

Прыдарожная капліца (кан. XVIII ст.).

Крыніцы

Літаратура Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў і інш. — Мінск: БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. Памяць: Шаркаўшчынскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч і інш.; уклад. Л. М. Лабачэўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелТА, 2004.

Спасылкі

Катэгорыя:Лужкоўскі сельсавет (Шаркаўшчынскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Шаркаўшчынскага раёна