Кра́сная Гара́. Сустракаецца таксама варыянт Чырво́ная Гара́ (, ) — вёска ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Лужкоўскага сельсавета.
Гісторыя У 1921—1945 гадах маёнтак у складзе гміны Германавічы Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 17.
У 1940—1954 гадах цэнтр Краснагорскага сельсавета. Да 15 лістапада 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Завуццеўскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11., да 3 кастрычніка 1959 года — у склад Сцефанполлеўскага сельсавета Дзісенскага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 3 кастрычніка 1959 г. Аб скасаванні Дзісненскага раёна Маладзечанскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13., да 21 кастрычніка 1959 года ў падпарадкаванні Пліскага раёна, з 21 кастрычніка 1959 года ў складзе Лужкоўскага сельсавета Пліскага раёнаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14..
Насельніцтва 1921 год — 8 жыхароў, 1 дворSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 47.. 1931 год — 38 жыхароў, 4 двары. 2003 год — 17 жыхароў, 8 двароў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Лужкоўскі сельсавет (Шаркаўшчынскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Шаркаўшчынскага раёна