Тэўкры ()  — старажытны народ у Малой Азіі.

Старажытнагрэчаскі гісторык Герадот атаесамляў тэўкраў з траянцаміГерадот, II:118. Страбон паведамляў, што яны ў старажытнасці перасяліліся з Крыта або АтыкіСтрабон, Кніга 13, I:48. Згодна яму, прыбыццё тэўкраў у Малую Азію суправаджалася нашэсцем мышоў, што некаторыя сучасныя даследчыкі лічаць сведчаннем татэмнай саманазвы тэўкраў і атаясняюць іх з мізійцаміВоронков, А. ГИДРОНИМЫ И ЭТНОНИМЫ - СВИДЕТЕЛИ МИГРАЦИЙ «НАРОДОВ МОРЯ». СИКЕЛЫ И САРДЫ. Генрых Шліман лічыў тэўкраў нашчадкамі фракійцаўШлиман, Г. Илион. Город и страна троянцев.

У сучаснай гістарыяграфіі Старажытнага Егіпта абмяркоўваецца магчымасць атаесамлення тэўкраў з народам, які старажытныя егіпцяне пазначалі як <tkr>: G47-Z1*k:G1-r-Z1-T14*A1*Z3:N25

Гэты народ у канцы 2 тысячагоддзя да н. э. узгадваўся як адзін з народаў мора і як насельнік Блізкага УсходуCline, E. 1177 v. Chr.: Der erste Untergang der Zivilisation / Eric H. Cline. — Darmstadt, 2015. S. 225.

Гл. таксама Народы мора Троя Траянская вайна

Катэгорыя:Народы старажытнай Малой Азіі Катэгорыя:Зніклыя народы Азіі