Радзюкі́ (, ) — аграгарадок у Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Радзюкоўскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 5 км у напрамку на поўдзень ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, за 213 км ад Віцебска, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Шаркаўшчына, каля аўтамабільнай дарогі Шаркаўшчына — Глыбокае. Каля аграгарадка працякае рака Бярозаўка.
Гісторыя У 1921—1939 гадах маёнткі Радзюкі I i Радзюкі II у складзе гміны Шаркаўшчына Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100..
Насельніцтва 1921 год — 81 жыхар, 13 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 75.. 1931 год — 57 жыхароў, 6 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 25. 2001 год — 588 жыхароў, 249 двароў. 2003 год — 563 жыхары, 244 двары.
Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Радзюкоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шаркаўшчынскага раёна