Меланезі́йцы — група народаў, карэнных насельнікаў Меланезіі. Насяляюць архіпелаг Бісмарка, Саламонавы астравы, Новую Каледонію, Фіджы, Новыя Гебрыды, паўночна-усходняе ўзбярэжжа Новай Гвінеі. Агульная колькасць — больш за 2 млн чалавек.
Этнічныя супольнасці На тэрыторыі Меланезіі вылучаецца 1319 моў, аднак толькі 250—300 моў належаць да меланезійскай галіны аўстранезійскай групы моў. У мінулым кожную мову атаяснялі з наяўнасцю пэўнай этнічнай супольнасці. Аднак у нашы дні шырока распаўсюджаны штучныя мовы накшталт біслама, якімі карыстаюцца розныя народы. Акрамя таго, адбываецца культурная і палітычная інтэграцыя, што садзейнічае ўзнікненню буйных этнічных груп, якія размаўляюць на некалькіх мовах. Дакладнае вызначэнне колькасці этнічных супольнасцяў меланезійцаў зацяжарана тым, што ў Меланезіі захоўваецца падзел на дробныя традыцыйныя супольнасці, але ў той жа час вылучаюцца вялікія палітычныя аб’яднанні. Яны ўключаюць у сябе малыя супольнасці. Найбольшыя па колькасці групы меланезійцаў:
Фіджыйцы, разам з ратума Канакі Новай Каледоніі Талаі Ні-вануату
Паходжанне Хаця антрапалогія і культура меланезійцаў вывучаюцца ўжо другое стагоддзе, пытанне аб іх паходжанні распрацавана значна горш, чым іншых груп народаў Аўстраліі і Акіяніі, да нашых дзён яно застаецца дыскусійным. Падобна папуасам і абарыгенам Аўстраліі, меланезійцы маюць ярка акрэсленыя рысы аўстралоіднай расы. Характэрным знешняй прыкметай меланезійцаў з’яўляецца тое, што сярод іх сустракаюцца людзі са светлымі валасамі. Генетыкі выявілі, што ген, які аказвае ўплыў на светлы колер валасоў, у меланезійцаў адрозніваецца ад еўрапейцаўThe Origin of Blond Afros in Melanesia. Першыя людзі трапілі на тэрыторыю Меланезіі ў перыяд паміж 60 тысячамі і 35 тысячамі гадоў таму, але не вядома, ці з’яўляліся яны прамымі продкамі сучасных меланезійцаў.
Першыя даследчыкі Акіяніі рэдка вылучалі меланезійцаў і папуасаў як асобныя групы народаў менавіта з-за падабенства знешняга абліччаМеланезийцы. Краткий исторический обзор. Дамінавалі розныя гіпотэзы іх паходжання з Афрыкі або Індыі. Аднак у далейшым стала вядома, што меланезійцы падобна палінезійцам і мікранезійцам размаўляюць на аўстранезійскіх мовах і маюць шматлікія падабенствы ў культуры з жыхарамі Палінезіі і Мікранезіі. Гэта стала прычынай таго, што меланезійцы фігуравалі ў розных тэорыях паходжання палінезійцаў або як пэўная субстратная група, якая з’явілася ў Акіяніі раней за продкаў палінезійцаў, або як нашчадкі агульных продкаў з палінезійцамі.
Швейцарскі даследчык Фелікс Шпайзер лічыў меланезійцаў нашчадкамі трэцяй хвалі мігрантаў-протааўстранезійцаў з тэрыторыі Інданезіі ў Акіянію. Яны змяшаліся з больш раннім папуаскім насельніцтвам, таму набылі аўстралоідныя рысы. Уплыў продкаў палінезійцаў адбыўся пазней ў выніку чацвёртай аўстранезійскай міграцыі. Перасяленне палінезійцаў толькі часткова закранула паўночна-ўсходнюю вобласць Меланезіі. Патрапіўшы на астравы ўсходняй Акіяніі, продкі палінезійцаў знайшлі тут цемнаскурае меланезійскае насельніцтва, змяшаліся з ім, пераняўшы сёе-тое з яго культуры. Гэтым Ф. Шпайзер тлумачыў частковае падабенства культур меланезійцаў і палінезійцаўПроисходжение народов Океании. Происхождение меланезийцев . Хаця асобныя часткі гіпотэзы Ф. Шпайзера абвяргаліся іншымі вучонымі, у цэлым яна застаецца асноўнай.
Апошнія генетычныя даследаванніWhy Am I Denisovan?Melanesian and Asian Origins of Polynesians: mtDNA and Y Chromosome Gradients Across the PacificMitochondrial DNA variation is an indicator of Austronesian influence in Island Melanesia паказваюць, што меланезійцы і папуасы — прамыя нашчадкі старажытнага насельніцтва Азіі, якое першым мігрыравала ў Акіянію. Акрамя таго, выяўлена, што папуасы і меланезійцы — носьбіты генаў дзянісаўскага чалавека. Уплыў продкаў палінезійцаў меў месца пераважна на поўначы і ўсходзе Меланезіі, відавочна ў эпоху распаўсюджання культуры Лапіта. Аднак меланезійцы мелі прамыя адносіны да фарміравання палінезійцаў па мужчынскай лініі. У гэтай сувязі прапануецца гіпотэза, што продкі меланезійцаў адасобіліся ад папуасаў у выніку перасялення з вострава Новая Гвінея на іншыя астравы да міграцыі продкаў палінезійцаў і доўгі час развіваліся асобна. Шырокае рассяленне меланезійцаў у Меланезіі пачалося ўжо пасля таго, як продкі палінезійцаў прасунуліся ў межы Палінезіі.
Асаблівасці культуры Новая Гвінея і Меланезія — адно са старажытнейшых месцаў на нашай планеце, дзе адбыўся пераход да сельскагаспадарчай вытворчасціГл.: Timothy P Denham, José Iriarte, Luc Vrydaghs, RETHINKING AGRICULTURE: ARCHAEOLOGICAL AND ETHNOARCHAEOLOGICAL PERSPECTIVES. — Left Coast Press, 2009. Усе меланезійскія народы — заўзятыя земляробы.
Меланезіец не можа ўявіць сабе народа, што не апрацоўвае зямлю. Калі закантрактаваных у Меланезіі рабочых прывозілі ў Аўстралію, у Квінсленд, яны былі нямала здзіўлены, убачыўшы тут людзей, якія, хаця і былі чарнаскурымі, не ведалі земляробствы. Плантацыі ж еўрапейцаў не выклікалі да сябе з іх боку павагі: іх уласныя пасевы былі лепш. Са свайго боку, еўрапейскія назіральнікі не раз адзначалі адмысловую дбайнасць, з якой меланезійцы апрацоўваюць зямлю. Напрыклад, французскія вандроўнікі і пасяленцы на Новай Каледоніі прызнавалі, што агароды тубыльцаў у шматлікіх выпадках лепшыя за сялянскія агароды ў самай ФранцыіНароды Австралии и Океании / Под ред. С. А. Токорева, С. П. Толстова. — М.: АН СССР, 1956. С. 393.
Вырошчвалі пераважна клубневыя культуры (тара, батат, ямс і інш.), какосавую пальму, хлебнае дрэва, бананы, на астравах Бісмарка — сагавую пальму. Перад пасадкамі зямлю апрацоўвалі мужчыны з дапамогай завостраных калоў. Астатнюю працу да збору ўраджая выконвалі жанчыны. Адзіным вядомым ўгнаеннем быў попел. З прыходам еўрапейцаў шырока распаўсюдзіліся таварныя культуры — кава, чай, какава, цукровы трыснёг, ваніль, бавоўнік. Для ўнутранага спажывання сталі вырошчваць кукурузу, розную садавіну і гародніну.
Жывёлагадоўля не адыгрывала важнага значэння. Меланізійцы трымалі сабак, курэй і свінняў. Новакаледонцы свінняў не ведалі. На некаторых астравах свінні з’яўляліся адзінкай абмену, але часцей для гэтага выкарыстоўвалі своеасаблівыя грошы — звязкі рэдкіх ракавін.
Рыбалоўства здаўна лічылася галоўным заняткам мужчын. Рыбу лавілі пераважна ў моры, адносна недалёка ад берага, на буйных астравах — на рэках. Меланезійцы валодаюць мноствам спосабаў здабычы. Акрамя рыбы, у моры здабываюць чарапах і малюскаўNearshore fisheries and human development in Vanuatu and other parts of MelanesiaTraditional Methods of Fishing(SouthWest Pacific). Сухапутнае паляванне амаль не развіта з-за адсутнасці багатай колькасці аб’ектаў здабычы. На некаторых астравах палююць на дзікоў і сабак, але часцей — на птушак. Пры гэтым карыстаюцца лукам і стрэламі.
Да прыходу еўрапейцаў рамяство не вылучылася ў самастойную галіну і было накіравана на забеспячэнне хатніх патрэб. Некаторае выключэнне мелі рамеснікі, якія выраблялі зброю і лодкі. На Фіджы будаўнікі лодак складалі асобы пласт насельніцтва са сваімі правадырамі. Іх паслугамі ахвотна карысталіся суседзі-палінезійцы. Здабыча і апрацоўка металаў адсутнічалі. Галоўнымі матэрыяламі для вырабу зброі і прылад працы былі дрэва, камень і ракавіны малюскаў, радзей — косць. Найбольш развітыя тэхналогіі апрацоўкі каменю існавалі на астравах Адміралцейства. Ганчарства было вядома толькі на Фіджы і Новых Гебрыдах, прычым ім займаліся выключна жанчыны. Іншыя традыцыйныя жаночыя рамёствы — пляценне і апрацоўка птушынага пер’я.
Асноўны традыцыйны тып паселішча — вёска, звычайна раскіданай планіроўкі, з рознай колькасцю хацін. Меланезійцы імкнуцца жыць каля мора. На Новай Брытаніі вёскі часцяком мелі пэўны план і добра ўмацоўваліся. Умацаваныя паселішчы таксама вядомы на ФіджыTHE MELANESIAN REGION — FORTIFIED PLACES OF FIJI. Жытлы лёгкія, будуюцца на па́лях і платформах, маюць разнастайную форму. Радзей сустракаюцца хаціны паўзямлянкавага тыпу, паглыбленыя ў зямлю. Цэнтральнае месца ў вёсцы займаў мужчынскі дом або дом правадыра.
Меланезійцы традыцыйна гатуюць ежу на адкрытым вогнішчы, вуглях або ў земляных пячах. Амаль паўсюдна паўседзённай ежай з’яўляюцца запечаныя клубневыя культуры і рыба. Мяса елі падчас святаўVanuatu local food tour Islands of the Pacific. У якасці лёгкага наркотыка ўжывалі карані кавы. Іх або жавалі, або гатавалі напой. Прычым, месцы, дзе было распаўсюджана жаванне, ніколі не супадалі з месцамі распаўсюджання напою. У нашы дні народная кулінарыя ўзбагацілася еўрапейскімі і азіяцкімі стравамі, папулярны рыс, алкагольныя напоі, кава, чай, кансерваваныя прадукты.
Традыцыйная вопратка адрознівалася мінімалізмам. На некаторых астравах мужчыны і жанчыны наогул не апраналіся. Аднак меланезійцы заўсёды імкнуліся ўпрыгожыць цела з дапамогай татуіровак, парыкоў, штучных упрыгожванняў з раслін або ракавін. Пазней распаўсюдзіліся еўрапейскія формы вопраткі. Традыцыйным адзеннем лічыцца саронг лаплап з тапы або сплеценых раслінных валокнаў.
Галоўнай сацыяльнай адзінкай меланезійскага грамадства здаўна з’яўлялася тэрытарыяльная абшчына, якая звычайна аб’ядноўвала жыхароў адной вёскі. Абшчына кантралявала размеркаванне зямлі, ураджаяў, магчымасці аказання ўзаемадапамогі, абароны, займалася судом і г. д. Члены абшчыны маглі падзяляцца на матрылінейныя або патрылінейныя роды, групы па занятках, мужчынскую і жаночую часткі, малыя нуклеарныя сем’і, але ў выніку ўсе яны падпарадкоўваліся інтарэсам абшчыны. Шлюб звычайна заключаўся па дамоўленасці паміж сваякамі, але са згоды маладых. Мужчына павінен быў заплаціць за нявесту выкуп. У сваю чаргу, абшчына вылучала жаніху зямельны надзел, і ён меў магчымасць да пачатку вяселля пабудаваць сямейную хаціну.
Сістэма сваяцтва меланезійцаў вельмі складаная. Галоўным ў сям’і лічыцца бацька, але клопат пра зямельны надзел і дзяцей прыпадае пераважна на маці. У сямейным жыцці значную ролю адыгрываюць яе браты. Яны дапамагаюць апрацоўваць надзел, удзельнічаюць у выхаванні пляменнікаў. У сваю чаргу, муж атрымоўвае ежу з надзела, што апрацоўвае яго жонка і яе браты, але праяўляе клопат у дачыненні да сямей сясцёр або іншых жанчын свайго рода. У мужа і жонкі захоўваецца адрозная прыватная маёмасць на сямейныя рэчы. На Трабрыянскіх астравах пасля смерці мужа жонка вяртаецца да сваякоў са сваёй маёмасцю. У мінулым існавалі выпадкі палігініі.
У меланезійскім грамадстве ясна выяўлена апазіцыя паміж мужчынскім і жаночым светамBruce M. Knauft, Men, Modernity and Melanesia . Мужчыны адной вёскі аб’яднаны ў своеасаблівы клуб, цэнтрам якога з’яўляецца мужчынскі дом. На некаторых астравах у вёсках меліся асобныя жаночыя дамы. Мужчыны цураюцца займацца жаночымі справамі. Нават святы мужчыны і жанчыны адной сям’і, рода і абшчыны арганізуюць паасобку. У нашы дні апазіцыя захоўваецца і часцяком ператвараецца ў прычыну канфліктаўImrana Jalal, HARMFUL PRACTICES AGAINST WOMEN IN PACIFIC ISLAND COUNTRIES: CUSTOMARY AND CONVENTIONAL LAWS.