Адміністрацыйны падзел Расіі — падзел тэрыторыі Расіі на раўнапраўныя суб’екты федэрацыі.

Расія як федэрацыя Станам на 2023 год у складзе Расійскай Федэрацыі 89Большая частка Крымскага паўвострава з’яўляецца аб’ектам тэрытарыяльнага канфлікту паміж Расіяй, якая анексавала і кантралюе тэрыторыю, і Украінай. Паводле федэратыўнага складу Расіі, на спрэчнай тэрыторыі Крыма размяшчаны суб’екты Расійскай Федэрацыі — Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль. Паводле адміністрацыйнага падзелу Украіны, на спрэчнай тэрыторыі Крыма размяшчаны рэгіёны Украіны — Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад з адмысловым статусам Севастопаль. Пасля правядзення ў чатырох акупаваных рэгіёнах Украіны фіктыўных рэферэндумаў Расія заявіла пра далучэнне тэрыторый Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей Украіны да Расіі. раўнапраўных суб’ектаў Федэрацыі розных тыпаў. З іх: 24 рэспублікі 48 абласцей 9 краёў 1 аўтаномная вобласць 4 аўтаномных акругі 3 гарады федэральнага падпарадкавання

Аднак, паводле Канстытуцыяй Расійскай Федэрацыі, усе гэтыя суб’екты маюць розныя паўнамоцтвы і прывілеі.

Тыпы суб’ектаў Расійскай Федэрацыі (карта на 2022 год) 500px|Адміністрацыйны падзел Расіі на 2022 год

Асаблівасці канстытуцыйна-прававога статусу суб’ектаў Расійскай Федэрацыі

У дужках паказаныя артыкулы Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, якія змяшчаюць адпаведныя палажэнні. Рэспублікі Ахарактарызаваны ў Канстытуцыі Расіі як «дзяржавы» (артыкул 5 п.2); Маюць сваю Канстытуцыю (артыкул 5 п.2); Не могуць уваходзіць у склад іншых суб’ектаў Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4); Не могуць уключаць іншыя суб’екты Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4); Маюць права ўсталёўваць свае дзяржаўныя мовы (артыкул 68 п.2);Края і вобласці Маюць свой статут (артыкул 5 п.2); Не могуць уваходзіць у склад іншых суб’ектаў Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4); Могуць уключаць аўтаномныя акругі (артыкул 66 п.4);Гарады федэральнага значэння Маюць свой статут (артыкул 5 п.2); Не могуць уваходзіць у склад іншых суб’ектаў Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4); Не могуць уключаць іншыя суб’екты Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4); Аўтаномная вобласць Мае свой статут (артыкул 5 п.2); Уваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі ў адзіным ліку (артыкул 5 п.1); Можа быць прыняты федэральны закон аб аўтаномнай вобласці (артыкул 66 п.3); Не можа ўваходзіць у склад іншых суб’ектаў Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4); Не можа ўключаць іншыя суб’екты Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4); Аўтаномныя акругі Маюць свой статут (артыкул 5 п.2); Можа быць прыняты федэральны закон аб аўтаномнай акрузе (артыкул 66 п.3); Могуць уваходзіць у склад края, вобласці (артыкул 66 п.4); Не могуць уключаць іншыя суб’екты Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4);

Федэральны падзел Расіі станам на 18 сакавіка 2014 года