Віторыа Даменіка Станіслаа Гаэтана Сарана Дэ Сіка (,  — ) — італьянскі рэжысёр і акцёр, адна з ключавых фігур італьянскага неарэалізму.

Чатыры фільмы рэжысёра былі ўдастоены прэміі «Оскар»: «Шуша» і «Выкрадальнікі веласіпедаў» атрымалі ганаровыя прэміі («Шуша» ў 1947 годзе стала першым фільмам на замежнай мове, які атрымаў «Оскар»), а «Учора, сёння, заўтра» і «Сад Фінці-Канціні» — прэміі за найлепшы замежны фільм. Як акцёр Дэ Сіка таксама быў намінаваны на «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога плана за амерыканскі фільм 1957 «Бывай, зброя!», але прэмія тады дасталася Рэду Батансу за фільм «Саёнара».

Фільмы рэжысёра былі адзначаны і іншымі значнымі ўзнагародамі — «Залатая пальмавая галіна» Канскага кінафестывалю («Цуд у Мілане»), «Давід дзі Данатэла» («Сад Фінці-Канціні»), «Залаты мядзведзь» Берлінскага кінафестывалю («Сад Фінці-Канціні») і многія іншыя. У 1956 годзе Дэ Сіка як акцёр стаў першым лаўрэатам італьянскай нацыянальнай кінапрэміі «Давід дзі Данатэла» за найлепшую мужчынскую ролю ў фільме Дзіна Рызі «Хлеб, каханне і…».

Фільмаграфія

Акцёр «Гэта пачалося ў Неапалі» (1960) — Марыа Вітале

Рэжысёр «Вакзал Тэрміні» (1953) «Чачара» (1960) «Учора, сёння, заўтра» (1963) «Шлюб па-італьянску» (1964) «Сланечнікі» (1970)

Літаратура

Катэгорыя:Памерлі ад раку лёгкага