«Беларусь» — газета, орган Цэнтральнай беларускай рады Гродзеншчыны.

Выдавалася на беларускай мове ў Гродне (30.3.1919 — ). Выйшла 11 нумароў.ЭГБ, Т.1 с.486. Пяткевіч А. М.

Асвятляла культурнае жыццё горада, пісала пра беларускую школу, літаратурна-музычныя вечары, беларускі настаўніцкі рух і інш. Друкавала матэрыялы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі. Пад рубрыкай «У нашых суседзяў» змяшчала інфармацыю пра падзеі ў Польшчы, на Украіне і ў Літве. Друкавала агляд міжнароднага жыцця. Вяла рубрыку «Мясцовая хроніка».БЭ ў 18 т. Т. 3.

Крыніцы

Літаратура Пяткевіч А. «Беларусь» // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.

Катэгорыя:Газеты на беларускай мове Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Цэнтральная беларуская рада Гродзеншчыны Катэгорыя:Газеты Гродна