Жы́цін (, ) — вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Дрычынскага сельсавета.
У 1924—1957 гадах цэнтр Жыцінскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 ліпеня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 7..
Гісторыя Згадваецца ў 1560 годзе як вёска, што належала Осцікам, у абмежаванні сёлаў Свіслацкай воласці ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1769, воп. 1, спр. 7, с. 178. Згадваецца ў 1593 і 1594 гг. як цэнтр маёнткаў у Менскім павеце ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1769, воп. 1, спр. 7, сс. 277 і 282.
Этнаграфія У Жыціне ў 1911 годзе фалькларыстам Ісакам Сербавым запісана вяснянка «Вол бушуе»Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар-укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут культуры Беларусі»; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с..
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Дрычынскі сельсавет (Асіповіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Асіповіцкага раёна