Бро́жка (, ) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарбацэвіцкага сельсавета. Геаграфія Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы захад ад горада і чыгуначнай станцыі Бабруйск, 122 км ад Магілёва, на поўдні мяжуе з лесам. Побач аўтадарога Бабруйск—Глуск. Насельніцтва У 1897 годзе - 19 двароў, 156 жыхароў. У 1907 годзе - 22 двары, у 1917 - 23. У 1959 годзе — 113 жыхары, у 1970 — 132. У 1986 годзе 43 гаспадаркі, 105 жыхароў.

21 гаспадарка, 31 жыхар (2007). Гісторыя Вядома з 19 стагоддзя. У 1897 годзе вёска Брожка (яна ж Таканаўка) у Гарбацэвіцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1918 годзе адкрыта школа (у 1925 г. - 35 вучняў), працаваў драматычны гурток. У ліпені 1931 года арганізаваны калгас «Полымя рэвалюцыі». У вайну 8 жыхароў загінулі на фронце. У 1986 годзе ў складзе саўгаса «Бабруйскі». Працуюць аддзяленне сувязі, клуб, магазін. Забудова Планіровачна ўяўляе сабой 2 прамалінейныя скрыжаваныя вуліцы з двухбаковай драўлянай забудовай сядзібнага тыпу.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарбацэвіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бабруйскага раёна