Ні́канавічы (, ) — вёска ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета.

У 1924—1954 гадах цэнтр Ніканавіцкага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 20 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Быхаў, за 50 км ад Магілёва — С. 335., каля аўтамабільнай дарогі . Каля паўднёвай ускраіны вёскі працякае рака Трасна (прыток Дняпра).

Насельніцтва 2000 год — 497 жыхароў у 212 дварах.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

Вядомыя асобы Адам Мартынавіч Дзмітрыеў (1902—1936) — пісьменнік.

Крыніцы

Літаратура — С. 335.

Ліст карты N-36-85. Выданне 1978 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Краснаслабодскі сельсавет (Быхаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Быхаўскага раёна