Супшы́нка (, ) — пасёлак у Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішоўскага сельсавета.
Да 23 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Галоўчынскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 .
Назва Назва Супшынка адыменнага (антрапанімічнага) паходжання, ад балцка-літоўскага імені тыпу Supšys. Яно ўтворанае ад асновы Sup- і антрапанімічнага пашыральніка -š-.
На поўдні ад Супшынкі адыменныя тапонімы Карбатоўка, Рамшына, ад аднаасноўных імёнаў тыпу Kar-but-as, Ramšys.
Гэтыя тапонімы працягваюць паласу з адыменных тапонімаў, што ідзе на Бялынічы ад Талачына (а перад ім — ад Сянна і Бешанковічаў): Людвінаў, Эсьмоны, Боўсевічы, Пупса, Варгуццева, Гірымшчына, Табараўшчына (ад імёнаў тыпу Liud-vin’as, Eis-mant’as, Bausys, Pupsys, Vargutis, Gi-rim’as, Ta-bar’as).
Узнікненне ўсіх гэтых тапонімаў можа адносіцца да XV стагоддзя, калі пры вяылікім князю літоўскім Казіміры на ўсходзе і поўдні з мэтай змацавання дзяржавы рассяляліся літоўскія баяры, збольшага з тэрыторый цяперашняй Беларусі, прылеглых да сучаснай літоўскай мяжыАдкуль Бешанковічы // Arche. № 2. 2021. Стар. 50-53..
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Вішоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бялыніцкага раёна