Завало́чыцы. Сустракаецца таксама варыянт Завало́чацы (, ) — аграгарадокРешение Глусского районного совета депутатов 26 января 2010 г. № 18-3 «О преобразовании деревень Заволочицы и Застенок Устерхи в агорогородки» у Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Завалочыцкага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 38 км у напрамку на поўнач ад гарадскога пасёлка Глуск, за 150 км Магілёва, на рацэ Пціч, каля аўтамабільнай дарогі .

Насельніцтва 1997 год — 713 жыхароў, 310 двароў.

Славутасці

сядзіба Жылінскіх (канец XIX — пачатак XX ст.): сядзібны дом (1914) бровар (1888) спіртасховішча (1889) фрагменты парку (канец XIX ст.) Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.

Вядомыя жыхары Ульян Аляксандравіч Рыбак — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945). Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве. Мікалай Аляксандравіч Тычына (нар. 1948) — беларускі спецыяліст у галіне пажарнай і прамысловай бяспекі (хімічная тэхналогія), тэхналогій і абсталявання дрэваапрацоўчых вытворчасцей, драўніназнаўства. Міхась Тычына — беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік. Ірына Аляксандраўна Аляксанава (нар. 1949) — беларускі палітык.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Завалочыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Глускага раёна