Дво́рацкая Бу́да. Сустракаецца таксама варыянт Дво́рская Бу́да, Дварэ́цкая Бу́да (, ) — вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 32 кіламетры на паўднёвы ўсход ад Касцюковіч, за 15 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Бялынкавічы на лініі Крычаў—Сураж, за 190 кіламетраў ад Магілёва. На поўдні мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па прасёлачнай, а затым па аўтадарозе Крычаў—Сураж.
Планіровачна складаецца з крывалінейнай кароткай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Вядома з XVIII стагоддзя. У 1779 годзе ў вёсцы было 8 двароў.
У 1909 годзе ў складзе Бялынкавіцкай воласці Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні.
З 3 сакавіка 1924 года ў БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Бялынкавіцкім раёне, з 4 жніўня 1927 года ў Касцюковіцкім раёне. У 1926 годзе ў вёсцы было 34 двары.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны 30 верасня 1943 года была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У 1986 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Сялецкі» (цэнтр — вёска Сялецкае), працавала крама.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1779 год — 8 двароў. XX стагоддзе: 1909 год — 41 жыхар; 1926 год — 34 двары; 1959 год — 233 жыхары; 1970 год — 182 жыхары; 1986 год — 69 жыхароў, 28 гаспадарак. XXI стагоддзе: 2002 год — 26 жыхароў, 15 гаспадарак; 2007 год — 15 жыхароў, 11 гаспадарак.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сялецкі сельсавет (Касцюковіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Касцюковіцкага раёна