Святаслаў Уладзіміравіч (пам. ) — князь смаленскі (да 1113), пераяслаўскі (1113—1114), адзін са старэйшых сыноў Уладзіміра Манамаха.

У перыяд княжання свайго бацькі ў Пераяславе быў яго намеснікам у Смаленску. Пасля смерці ў 1113 годзе Святаполка Ізяславіча і пачатку вялікага княжання Уладзімірам Манамахам Святаслаў стаў намеснікам бацькі ў Пераяславе, а яго месца ў Смаленску заняў Вячаслаў Уладзіміравіч. Пасля смерці Святаслава ў 1114 годзе пераяслаўскім князем стаў Яраполк Уладзіміравіч.

Звестак пра сям'ю і нашчадкаў Святаслава не захавалася.

Спасылкі Іпацьцеўскі летапіс

Катэгорыя:Манамахавічы Катэгорыя:Князі пераяслаўскія Катэгорыя:Пахаваныя ў Пераяславе