Андрэ́й Марле́навіч Каўху́та (нарадзіўся 25 лістапада 1960, , БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (2015—2017). Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1992). Дацэнт (2003).

Біяграфія Андрэй Каўхута нарадзіўся 25 лістапада 1960 года ў Магілёве, у сям’і географа Марлена Каўхуты (1929—2007) і літаратуразнаўца Маргарыты Яфімавай (1927—2015).

У 1983 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І.Леніна, у 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1983 года працаваў стажорам-даследчыкам у Інстытуце геалогіі і геаграфіі Акадэміі навук БССР, з 1985 па 1996 год — стажорам-даследчыкам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам Інстытута геалогіі, геахіміі і геафізікі Акадэміі навук Беларусі.

З 1996 па 2004 год — старшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар Інстытута геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 2004 — 2010 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара Дэпартамента па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

З 2010 па 2013 год узначальваў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут».

У 2013 — 2014 гадах быў першым намеснікам генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі», а затым дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны геалагічны цэнтр».

Да назначэння міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя працаваў генеральным дырэктарам РУП «Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі».

25 чэрвеня 2015 годзе прызначаны міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра.

14 верасня 2017 года быў вызвалены ад пасады міністра.

Навуковая дзейнасць Асноўны напрамак навуковых даследаванняў: тэктоніка нафтагазаносных абласцейПерсанальная старонка на сайце Геалогія Беларусі .

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 1 вынаходкі і 2 навучальных дапаможнікаўМіжнародная энцыклапедыя «Лепшыя людзі».

Тэма будучай доктарская дысертацыі — Асадачныя басейны Беларусі.

Бібліяграфія Тэктоніка Паўночна-Прыпяцкага пляча // Лiтасфера. 1997. № 6 (у сааўтарстве). Разломы земной коры Беларуси. Мн., 2006 (у сааўтарстве).

Спасылкі Наша Ніва. «Новы міністр прыродных рэсурсаў Андрэй Каўхута — беларускамоўны геолаг» Новым міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі стаў геолаг Андрэй Каўхута

Катэгорыя:Міністры прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь