Ві́ркаў (, ) — вёска ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Нясяцкага сельсавета.

Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Віркаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 22 км у напрамку на захад ад горада Клічаў, за 113 км ад Магілёва, на аўтадарозе . Бліжэйшыя населеныя пункты — вёскі Калінаўка і Лянёўка.

Гісторыя У 1670 годзе згадваецца як фальварак у Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаLVIA, f. 11, ap. 1, b. 747.

Насельніцтва 1996 год — 467 жыхароў, 200 двароў. 2009 год — 307 жыхароў.

Культура Існуе дзіцячы калядны абрад «Куры», уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Нясяцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Клічаўскага раёна