Бе́льгія ( , , ), Карале́ўства Бе́льгія (, , ) — краіна ў Паўночна-Заходняй Еўропе, член ЕС, ААН і НАТА. Плошча — 30 528 км², колькасць насельніцтва — 10,8 млн чалавек. Краіна названая па этноніме кельцкага племені — белгі. Сталіца — Брусель.

Мяжуе на поўначы з Нідэрландамі, на ўсходзе — з Германіяй, на паўднёвым усходзе — з Люксембургам і з Францыяй — на поўдні і захадзе. Абмываецца Паўночным морам на паўночным захадзе.

Форма праўлення — канстытуцыйная парламенцкая манархія, форма адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу — федэрацыя.

Гісторыя Бельгіі

Палітычная структура Бельгія — канстытуцыйная манархія (з пачатку існавання) і федэратыўная дзяржава (з 1980 года). Кіраўнік дзяржавы — Кароль, у наш час — Філіп (з 2013). Кіраўнік Урада — Прэм’ер-міністр. Як правіла, Прэм’ер-міністрам становіцца прадстаўнік партыі, якая набрала найбольшую колькасць галасоў на парламенцкіх выбарах. Урад фармальна прызначаецца Каралём. Таксама склад Урада павінен быць зацверджаны Парламентам. Канстытуцыя патрабуе ад урада прытрымлівацца моўнага парытэту: палова міністраў павінна быць прадстаўнікамі фламандскамоўнай супольнасці, палова — франкамоўнай.

Федэральны Парламент двухпалатны. Верхняя палата — Сенат (), ніжняя — Палата Народных Прадстаўнікоў (). Абедзве палаты выбіраюцца прамым усеагульным галасаваннем раз у чатыры гады. Права голасу маюць усе грамадзяне краіны, якім ёсць 18 год. У Сенаце засядаюць 40 дэпутатаў, у Палаце Народных Прадстаўнікоў — 150.

Часам Бельгію называюць падвойнай федэрацыяй, бо яна падзяляецца адначасова на тры рэгіёны і тры моўныя супольнасці, тэрыторыя якіх перасякаецца. У зону адказнасці рэгіёнаў уваходзіць кіраванне мясцовай гаспадаркай, грамадскія работы (напрыклад, дарожнае будаўніцтва, пытанні экалогіі і г. д.), у зону адказнісці моўных супольнасцей — у першую чаргу пытанні, якія звязаны з культурай, у тым ліку адукацыя, навуковая дзейнасць і спорт.

Кожны рэгіён і кожная моўная супольнасць мае свой парламент і свой урад, аднак па ўзаемнай згодзе парламенты і ўрады Фландрыі і Фламандскамоўнай суполкі аб’ядналіся. Такім чынам у Бельгіі існуе шэсць урадаў і шэсць парламентаў. Федэральны Урад адказвае за каардынацыю дзеянняў астатніх пяці ўрадаў, а таксама за пытанні агульнадзяржаўнай важнасці, такія як: абарона, замежныя справы, агульнадзяржаўная эканамічная і манетарная палітыка, пенсіі, ахова здароўя.

Бельгія з’яўляецца членам Еўрасаюза з 25 сакавіка 1957 (заснавання ЕЭС), у тым ліку была ў складзе яго папярэдніка — ЕАВС. Таксама ўваходзіць у НАТА.

Адміністрацыйны падзел У Бельгіі паралельна існуе падвойная сістэма адміністрацыйнага падзелу:

Бельгія падзяляецца на тры рэгіёны, два з якіх дзеляцца на правінцыі: Фландрыя: Правінцыя Антверпен Правінцыя Лімбург Правінцыя Усходняя Фландрыя Правінцыя Заходняя Фландрыя Правінцыя Фламандскі Брабант Валонія: Правінцыя Эно Правінцыя Льеж Правінцыя Люксембург Правінцыя Намюр Правінцыя Валонскі Брабант Брусельская сталічная акруга Паралельна з гэтым, Бельгія дзеліцца на тры моўныя супольнасці: Фламандская супольнасць (Фландрыя і Брусельская сталічная акруга) Французская супольнасць (Валонія і Брусельская сталічная акруга) Нямецкамоўная супольнасць (частка правінцыі Льеж)

Геаграфія Тэрыторыя Бельгіі дзеліцца на тры геаграфічныя раёны: прыбярэжная раўніна (нізінная Бельгія, да 100 м над узроўнем мора) на паўночным захадзе, цэнтральнае плато (сярэдняя Бельгія, 100—200 м над узроўнем мора) і Ардэнскае ўзвышша на паўднёвым усходзе (вышынная Бельгія, 200—500 м над узроўнем мора).

Нізінная Бельгія — гэта збольшага пясчаныя выдмы і польдэры. Польдэрамі завуцца нізінныя ўчасткі зямлі (не абавязкова ніжэйшыя за узровень мора), што знаходзяцца пад пагрозай затаплення і абароненыя ад паводак дамбамі, або, далей ад мора, палямі з асушальнымі каналамі. Польдэры адрозніваюцца ўрадлівасцю глебаў. Між заходнімі польдэрамі, Лісам і Шэльдай, ляжыць Фламандская нізіна, месцамі ўзгорысты раён з пясчанымі глебамі. За Фламандскай нізінай размяшчаецца геаграфічная вобласць Кемпен. Кемпенскі краявід у асноўным складаецца з іглічных лясоў, лугоў і кукурузных палёў.

Сярэдняя Бельгія — раён між Кемпенам і далінамі Самбры і Мааса. Гэта вобласць гліністых раўнінаў, якія паступова падвышаюцца пры руху ў бок Самбры і Мааса. Тут самыя ўрадлівыя глебы краіны. У сувязі з развітой урбанізацыяй гэтага раёна прыродныя краявіды рэдкія, аднак на поўдзень ад Бруселя дагэтуль захаваўся букавы лес плошчай у пяць тысяч га (, ). Да сярэдняй Бельгіі належыць тэрыторыя правінцыі Эно і геаграфічнай вобласці , (поўдзень правінцыі Лімбург і поўнач правінцыі Льеж). Гэтыя ўрадлівыя землі ў асноўным занятыя раллямі і лугамі, між якімі ляжаць вялікія сельскія сядзібы.

Вышынная Бельгія адрозніваецца нізкай шчыльнасцю насельніцтва і багаццем лясоў. З-за гарыстага рэльефу сельская гаспадарка тут не развітая, затое гэты рэгіён прыцягвае шматлікіх турыстаў. Пачынаецца на поўдзень ад далінаў рэк Самбра і Маас. Адразу за далінамі гэтых рэк пачынаецца геаграфічная вобласць Кандроз () — нізкія пагоркі вышынёй у 200—300 метраў. Да гэтай вобласці адносяцца часткі правінцый Эно, Льеж і Намюр. Далей месцяцца Ардэны — высокія пагоркі (або нават нізкія горы). Ардэны ў асноўным пакрытыя лесам, а серпантынныя дарогі звязваюць між сабой вёскі, жыхары якіх дагэтуль карыстаюцца валонскай гаворкай. Самы высокі пункт Ардэнаў (і ўсёй Бельгіі) — гара Батранж (; 694 м над узроўнем мора).

Эканоміка Бельгія была заснавальнікам і ўваходзіць у Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), уваходзіць у Еўрапейскі саюз, краіна стала першым членам Еўрапейскага валютнага саюза ў 1999 г.

Аснова эканомікі — сфера паслуг (перадусім транспарт і гандаль) і прамысловасць.

Вытворчасць сталі, цэменту і хімічных прадуктаў сканцэнтраваная ў даліне рэк Самбра і Маас. Найбуйнейшыя прамысловыя гарады — Монс, Шарлеруа, Намюр і Льеж. Раней у гэтым раёне таксама вялася здабыча вугалю, але ў 1980-я апошнія шахты былі зачыненыя. Цэнтр стальной прамысловасці — Льеж. Прадукцыя хімічнай прамысловасці — угнаенні, фарбавальнікі, фармацэўтычныя рэчывы, а таксама розныя пластмасы. Цэнтр нафтахімічнай прамысловасці размешчаны ў Антверпене, у Бруселі размяшчаецца штаб-кватэра буйной хімічнай і фармацэўтычнай кампаніі Solvay.

Тэкстыльная прамысловасць уключае перапрацоўку бавоўны, ільну, поўсці, сінтэтычных тканін. Адзін з важнейшых відаў прадукцыі тэкстыльнай прамысловасці — дываны і коўдры. Галоўныя цэнтры тэкстыльнай прамысловасці — Гент, Кортрэйк, Турнэ, Верв’е. Брусель, Бругэ і Мехелен вядомыя як старадаўнія цэнтры вытворчасці карунак.

Іншыя галіны прамысловасці — апрацоўка дыяментаў (перадусім у Антверпене), вытворчасць цэменту і шкла, дрэваапрацоўка, харчовая прамысловасць. Маецца некалькі аўтамабільных прадпрыемстваў.

Эканоміка моцна арыентаваная на міжнародны рынак.

Асноўныя імпартныя тавары — прадукты харчавання, машыны, неапрацаваныя дыяменты, нафта і нафтапрадукты, прадукты хімічнай прамысловасці, адзежа і тэкстыль. Асноўныя экспартныя тавары — аўтамабілі, прадукты харчавання, жалеза і сталь, апрацаваныя дыяменты, тэкстыль, пластмасы, нафтапрадукты і каляровыя металы.

У 1970—1980 гады эканамічны цэнтр краіны перамясціўся з Валоніі ў Фландрыю ў сувязі з заняпадам традыцыйных галін эканомікі Валоніі — здабычы вугалю і чорнай металургіі. У цяперашні час здабыча вугалю спыненая зусім, металургія ж застаецца важнай галінай эканомікі, хоць яе значэнне моцна зменшылася. Цяпер эканоміка Фландрыі атрымлівае больш інвестыцый. У Фландрыі вялікая ўвага надаецца прыкладным навуковым даследаванням. Узровень беспрацоўя ў Валоніі ў два разы вышэйшы, чым у Фландрыі.

Асноўная галіна энергетыкі — атамная. Маецца дзве АЭС. Адна непадалёк ад Антверпена, другая ў раёне Юі. Цяпер 75 % электраэнергіі ў краіне вырабляецца на АЭС.

Бельгія валодае развітой транспартнай сістэмай. Антверпенскі порт — другі па велічыні порт у Еўропе. Таксама добра развіты ўнутраны транспарт.

Прадукцыя сельскай гаспадаркі складае менш за 1,5 % ад ВУП, аднак такі нізкі працэнт кажа не аб слабым развіцці сельскай гаспадаркі, а аб моцным развіцці астатніх галін эканомікі. Найважнейшыя расліны — пшаніца, авёс, жыта, ячмень, цукровы бурак, бульба і лён. Жывёлагадоўля — у асноўным гадоўля буйнага рагатага быдла і свінняў. З сельскай гаспадаркай цесна звязаныя такія традыцыйныя галіны харчовай прамысловасці, як броварства і вытворчасць сыру.

Па даных на 2006 год, прыбытак на душу насельніцтва складаў $31 800. Нягледзячы на значную долю цяжкой прамысловасці ў структуры эканомікі, сфера паслуг складала 72,5 % ВУП. Сельская гаспадарка ацэньвалася толькі ў 1,4 % ВУП.

Навука і тэхніка Унёсак Бельгіі ў развіццё навукі і тэхнікі можна прасачыць на працягу ўсёй гісторыі гэтай краіны. У XVI стагоддзі ў краіне працавалі такія навукоўцы, як картограф Герард Меркатар, анатам Андрэас Везалій, траўнік Рэмберт Дадоэнс і матэматык, інжынер Сымон Стэвін.

У першай палове XVII стагоддзя валонскі метад вырабу прутковага жалеза распаўсюдзіўся ў Швецыі і выкарыстоўваўся там на працягу 260 гадоў.

Дынамічна развіваная шчыльная бельгійская чыгуначная сетка заахвоціла буйныя кампаніі, такія як La Brugeoise et Nivelles (цяпер BN аддзяленне Bombardier Transportation), развіваць адмысловыя новыя тэхналогіі. Эканамічна важная падземная здабыча вугалю падчас Вялікай Індустрыяльнай рэвалюцыі вымагала спецыялізаваных даследаванняў у галіне горнай справы.

Канец XIX стагоддзя і XX стагоддзе адзначыліся значнымі поспехамі Бельгіі ў прыкладной навуцы і ў тэарэтычных фундаментальных даследаваннях. Хімік-тэхнолаг Эрнэст Гастон Сольве і інжынер Зеноб Тэафіл Грам далі свае імёны навуковым паняццям: працэсу Сольве і дынама-машыне Грама ў 1860-х. Жоржу Леметру прыпісваецца аўтарства тэорыі пашырэння Сусвету (побач з іншымі вучонымі).

Тры нобелеўскія прэміі па фізіялогіі і медыцыне прысудзілі бельгійцам: Жулю Бардэ ў 1919 г. «За адкрыцці, звязаныя з імунітэтам», Карнею Хеймансу ў 1938 г. «За адкрыццё ролі сінуснага і аартальнага механізмаў у рэгуляцыі дыхання», Альберу Клоду, Крысціяну дэ Дзюву, Джорджу Паладзе ў 1974 г. «За адкрыцці, якія тычацца структурнай і функцыянальнай арганізацыі клеткі».

Бельгійскі фізікахімік Ілья Прыгожын быў намінаваны на нобелеўскую прэмію ў 1977 годзе «За працы па тэрмадынаміцы незваротных працэсаў, асабліва за тэорыю дысіпатыўных структур».

Насельніцтва Насельніцтва Бельгіі складае каля 10 584 534 грамадзян па даных на студзень 2007 года.

Урбанізацыя Амаль усё насельніцтва Бельгіі жыве ў гарадах — 97 % (2004 год). Бельгія адрозніваецца высокай шчыльнасцю насельніцтва (342 чалавекі на км²), саступаючы па гэтым параметры ў Еўропе толькі Нідэрландам і некаторым маленькім дзяржавам, такім як Манака. Самая высокая шчыльнасць насельніцтва па краіне назіраецца ў раёне, абмежаваным гарадамі Брусель—Антверпен—Гент—Левен (так званы «фламандскі ромб», ). Самая нізкая шчыльнасць насельніцтва — у Ардэнскіх гарах (правінцыя Люксембург).

На 2006 год Фламандскі рэгіён меў колькасць насельніцтва каля 6 078 600 жыхароў з Антверпенам (457 749), Гентам (230 951) і Бругэ (117 251), як самымі густанаселенымі гарадамі.

Валонія мела колькасць насельніцтва 3 413 978 жыхароў з Шарлеруа (201 373), Льежам (185 574) і Намюрам (107 178) як самымі густанаселенымі гарадамі.

У Бруселі пражывае 1 018 804 жыхароў у 19 сталічных акруговых муніцыпалітэтах, два з якіх маюць больш за 100 000 жыхароў.

Узроставая структура насельніцтва Бельгіі — 0-14 гадоў: 16,9 % (хлопчыкі — 892,995, дзяўчынкі — 855,177);

— 15-64 гадоў: 65,7 % (мужчыны — 3,435,282, жанчыны — 3,373,917);

— 65 гадоў і старэй: 17,4 % (мужчыны — 745,178, жанчыны — 1,061,839).

Сярэдні ўзрост Агульны паказчык: 50,0 гадоў.

Мужчыны: 39,6 гадоў.

Жанчыны: 42,1 гадоў (паказчыкі за 2006 г.).

Рост колькасці насельніцтва Колькасць насельніцтва з 2005 г. да 2006 г. вырасла на 0,13 %.

Узровень нараджальнасці ў Бельгіі складае 10,38 нараджэнняў на 1 000 грамадзян.

На 1 000 грамадзян прыходзіцца 10,27 смерцяў.