Казе́лле (, ) — вёска ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Яноўскага сельсавета.
Да вёскі далучана былая вёска Казельская Буда.
З 20 жніўня 1924 года да 16 ліпеня 1954 года ў скасаваным Казельскабу́дскім сельсавеце.
З 16 ліпеня 1954 года да 11 красавіка 1960 года ў скасаваным Касцягаўскім сельсавеце, 11 красавіка 1960 года перададзена ў Высакаборскі сельсаветРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..
Да 22 лютага 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Горскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527)..
Вядомыя асобы Міхась Дуброўскі (1897—1983) — беларускі пісьменнік, перакладчык.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Яноўскі сельсавет (Краснапольскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Краснапольскага раёна