Напалеон Орда (; , в. Варацэвічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні — , , Царства Польскае, Расійская імперыя) — беларускі мастак, кампазітар, піяніст і педагог.

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва

Нарадзіўся 11 лютага 1807 года ў радавым маёнтку Варацэвічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці) у сям’і палескай шляхты. Яго бацька — Міхал, паводле адукацыі інжынер-фартыфікатар, амаль увесь час працаваў на будаўніцтве дарог і каналаў, у час падзелаў Рэчы Паспалітай з’яўляўся маршалкам Кобрынскага павета.

Пачатковую адукацыю мастак атрымаў у родным доме. З існых крыніц дакладна невядома, ці былі ў іх доме гувернёры; хутчэй за ўсё так, але галоўным яго выхавальнікам і дарадцай на працягу ўсяго жыцця была маці — Юзафіна, дачка пінскага суддзі і мечніка Мацея Бутрымовіча. Яна валодала французскай мовай і была таленавітай піяністкай. Юзафіна вучылася граць на клавіры ў запрошанага ў нясвіжскі тэатр чэшскага кампазітара і клавесініста Францішка ЯржомбкіДадиомова О. Указ. соч. С. 113.. А першыя ўрокі ігры на фартэпіяна свайму сыну, будучаму кампазітару, яна дала сама.

Далейшае жыццё: паўстанне, эміграцыя і вяртанне на Радзіму

Скончыў Свіслацкую гімназію. У 1823 годзе паступіў у Віленскі ўніверсітэт. Але за ўдзел у тайным студэнцкім таварыстве «Заране» быў арыштаваны і выключаны з універсітэта. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, падчас якога камандаваў партызанскай адзінкай, атрымаў чын капітана і быў узнагароджаны крыжом Virtuti Militari за бітву пад Коцкам. Пасля падаўлення паўстання эміграваў у Францыю. Там пазнаёміўся з Фрэдэрыкам Шапенам, у якога браў урокі музыкі. Напісаў шэраг твораў для фартэпіяна (рамансы, паланэзы, серэнады, мазуркі). У сярэдзіне 1830-х гадоў — дырэктар Італьянскай оперы ў Парыжы. Вучыўся ў студыі П. Жэрара ў Парыжы і ў Віленскім універсітэце. З 1856 года жыве ў Варацэвічах, Гродне, на Валыні. Пакінуў па сабе архітэктурныя замалёўкі вёсак, маёнткаў, замкаў, палацаў, гарадоў Беларусі, Літвы і Украіны.

Напалеон Орда і Гродна Некаторыя даследчыкі лічаць, што Орда жыў у Гродне ў 1863—64 гадах. Дакладна вядома, што з 15 мая 1866 па красавік 1867 ён знаходзіўся ў гродзенскай турме па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні 1863 года. Як мінімум тры малюнкі Орды зробленыя з двара гродзенскай вязніцы.

Некаторыя гродзенскія малюнкі Орда, верагодна, маляваў па памяці, знаходзячыся пазней у Кобрыне. Іншыя, імаверна, былі намаляваныя з тэрыторыі Новага замка. Гэта адбывалася ў час знаходжання ў гродзенскай турме, калі мастак захварэў і быў пераведзены ў шпіталь, які знаходзіўся ў замку. Агулам ён намаляваў больш за 30 відарысаў з выявамі архітэктурных збудаванняў Гродна: як адметных помнікаў, так і шараговай забудовы.

У час побыту ў Гродне Орда спыняўся ў доме Румеляў на вуліцы Манастырскай. Ён стаяў у двары сённяшняга дома па вуліцы Давыда Гарадзенскага, 2, недалёка ад Свята-Раства-Багародзіцкай царквы. Сям’я Румеляў мела там вялікі двор з садам. Пра Орду ўзгадваў у сваіх мемуарах Юліуш Румель.

Далейшы лёс таксама быў звязаны з Гроднам: у рапарце пінскага спраўніка мінскаму губернатару ад 7 красавіка 1880 года напісана, што «па вяртанні ў Расію па недаказанасці праў дваранства Напалеон Орда залічаны да мяшчан горада Гродна».

Творчасць Наведаў шмат мясцін Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы. Замалёўваў пейзажы і будынкі, звязаныя з жыццём вядомых людзей. Даў абяцанне намаляваць усе замкі Беларусі, пакуль яны не разбурыліся.

Уплыў на культуру Выявы Мірскага і Нясвіжскага замкаў, замаляваныя Напалеонам Ордам, былі выкарыстаны для афармлення беларускіх грашовых купюраў.

Памяць

Імем Напалеона Орды названы вуліцы ў МінскуУ Мінску з’явіліся мікрараён Брылевічы і вуліца Ігнатоўскага // «Наша Ніва», 2 ліпеня 2007., Брэсце і ГроднеУ Гродна з’явяцца вуліцы Агінскага, Багушэвіча, Караткевіча і Орды // «Наша Ніва», 20 мая 2011.. У верасні 2018 года імя Напалеона Орды прысвоена Пінскай мастацкай школеПинской художественной школе присвоено имя Наполеона Орды . Выява Нясвіжскага замка Радзівілаў рукі мастака была змешчана на другой па намінале беларускай банкноце ўзору 2000 года (100 000 рублёў).

У 1997 годзе ў цэнтры горада Іванава Брэсцкай вобласці пастаўлены адзіны ў Еўропе помнік Напалеону Орду (скульптар І. Голубеў, архітэктар В. Касяк).

Дзейнічае Раённы музейны комплекс Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы Іванаўскага раёна. 26 лістапада 2021 года была адкрыта для наведвальнікаў адноўленая сядзіба Ордаў ва ўрочышчы Чырвоны Двор, дзе нарадзіўся Напалеон Орда.

200-годдзе: У лютым 2007 года былі выпушчаны памятныя сярэбраныя (20 рублёў, 5 тысяч штук) і медна-нікелевыя (1 рубель, 7 тысяч штук) манеты «Напалеон Орда. 200 год», прысвечаныя юбілею мастака і кампазітара. У культурна-асветніцкім цэнтры сучаснага мастацтва імя Язэпа Драздовіча праходзіла выстаўка па выніках пленэру, які праходзіў на Глыбоччыне з 25 снежня, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Напалеона Орды.

11 лютага 2010 года кампанія Google адзначыла народзіны Напалеона Орды, змясціўшы адмысловае лога з малюнкам мастака палаца Чацвярцінскіх у Гродна на сваім пошукавым сэрвісе«Google» павіншаваў беларусаў з угодкамі Напалеона Орды // Еўрапейскае радыё для Беларусі, 11 лютага 2010..

Спасылкі

Напалеон Орда ў Юркавым куточку Напалеон Орда на pawet.net Падарожжы Напалеона Орды на мапе Музейны комплекс Напалеона Орды ў Варацэвічах ОРДА Напалеон Гродна на малюнках Напалеона Орды Выбраныя літаграфіі Напалеона Орды на imago.by

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Навучэнцы Свіслацкай гімназіі Катэгорыя:Піяністы Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Іванаўскім раёне