Во́ўчас. Сустракаецца таксама варыянт Во́лчас (, ) — вёска ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Касцюшкавіцкага сельсавета.
Да 24 лютага 1982 года вёска ўваходзіла ў склад Бацвінаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708)..
Назва У 15 ст. у Літоўскай Метрыцы назва згаданая як "Волчоса" (у родным склоне "селца Волчосы", у давальным "Волъчосу")Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3 (1440 - 1498). Vilnius, 1998. С. 19, 36..
Назва паходзіць ад назвы аднайменнай ракі Воўчас (Воўчаса, Ваўчоса), балцкага гідроніма, адпачатнай форма якога была VilkesaВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 181..
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Касцюшкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крычаўскага раёна