Вясёлы (, ) — пасёлак у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета.

Размешчаны за 26 км на паўднёвы захад ад Магілёва і за 1 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж на лініі Магілёў — Асіповічы. Рэльеф раўнінны. На захадзе пасёлак мяжуе з лесам, на поўначы цячэ ручай — прыток ракі Жыварэзка. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Навасёлкі, Гуслішча і далей па шашы Магілёў — Бабруйск.

Гісторыя Пасёлак заснаваны ў 1920-я гады перасяленцамі з навакольных вёсак. У 1930-я гады жыхары ўступілі ў калгас.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 года быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 22 ліпеня 1960 года пасёлак уваходзіў у склад Цішоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26..

У 1990 годзе ў складзе калгаса «Маяк камунізму» (цэнтр — вёска Цішоўка).

Планіроўка Планіровачна пасёлак складаецца з прамалінейнай вуліцы амаль шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, няшчыльна, пераважна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва XX стагоддзе: 1990 — 15 гаспадарак, 36 жыхароў. XXI стагоддзе: 2007 — 10 гаспадарак, 18 жыхароў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вендаражскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна