Лубні́шча (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Княжыцкага сельсавета.
Гісторыя У 1670 годзе згадваецца як фальварак у Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаLVIA, f. 11, ap. 1, b. 747. Згадваецца ў 1675 годзе як вёска ў складзе Княжыцкай воласці ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717. У 1681 годзе на падставе фундушу разам з вёскамі Бабровічы і Нікіцінічы выдзелена са складу Княжыцкага графства і перададзена надворным харунжым літоўскім Канстанцінам-Уладзіславам Пацам заснаванаму ім Княжыцкаму дамініканскаму кляштаруНИАБ, ф. 1817, оп. 1, д. 84, с. 133. Згадваецца ў 1752 годзе ў складзе Княжыцкага графства пры размежаванні з суседнім маёнткам ПясчанкаНГАБ, ф. 1731, воп. 1, спр. 32, с. 806.
Спасылкі
Катэгорыя:Княжыцкі сельсавет (Магілёўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна