Ма́хава (, ) — аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Махаўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 28 км у напрамку на поўдзень ад горада Магілёў.
Гісторыя Згадваецца ў 1675 годзе як вёска Махаў ва ўладанні Станіслава Шэмета ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717.
У 1913 г. дзейнічала царкоўна-прыходская школаРГИА, ф. 803, оп. 16, д. 1018.
У 1924—1960 гадах цэнтр Махаўскага сельсавета, у 1960—1965 гадах — у складзе Нядашаўскага сельсавета, з 4 чэрвеня 1965 года — цэнтр адноўленага Махаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105)..
Насельніцтва 1999 год — 654 жыхары ў 268 дварах.
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў. Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя асобы Наталля Эдуардаўна Тарасенка (нар. 1970) — беларускі палітык. Крыніцы
Літаратура — С. 222.
Спасылкі
Катэгорыя:Махаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна